ГУО "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

ГУО "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

телефон: +37517772 94 81
222128, Минская область, Борисовский район, д. Оздятичи, ул. Садовая, 5

На роднай мове размаўляем

20.02.2021
На роднай мове размаўляем

З 15 па 19 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры


      Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

“З любоўю да роднага слова

     З 15 па 20 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы.

                У  першы дзень на агульнашкольнай лінейцы пазнаёмілі вучняў і настаўнікаў школы з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць на працягу тыдня.  

             У аўторак 16  лютага настаўнікі і  вучні  3- 11 класаў  прынялі  удзел у акцыі “Я  люблю  беларускую  мову”, іншы  раз  падцвердзеўшы, што  беларускія  словы  прыгожыя,  цікавыя, а  мова  вельмі  мілагучная.

    

       Трэці дзень беларускай мовы прайшоў не менш цікава. Вучні  4-5  класаў разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, чыталі смяшынкі, адгадвалі  загадкі.

 

Інтэлектуальна-пазнаваўчая праграма “Чытаем, гуляем, вучымся”

         18 лютага хлопчыкі і  дзяўчынкі  5-8 класаў сталі ўдзельнікамі  квэст-гульні “Займальная  вандроўка”. Удзельнікі-каманды атрымалі маршрутныя  лісты і  адправіліся  ў  падарожжа. На  прыпынках вандроўнікі разгадвалі рэбусы, узгадвалі  прыказкі, адказвалі  на  пытанні, выконвалі  заданні. Гульня спрыяла пашырэнню ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, гісторыі і культуры .

Закончыўся Тыдзень беларускай мовы ў суботу турнірам знаўцаў беларускай мовы “Паўтараем, на  роднай  мове размаўляем”.  Падчас мерапрыемства гучала роднае слова, вучні 4-8 класаў удзельнічалі ў конкурсах “Гавары на роднай мове правільна”, “Старажытная мова – сучасная мова”, “Перакладаем”, “Добрыя словы пра родную мову. Школьнікі зноў пачулі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

       На працягу тыдня вучні і настаўнікі ўдзельнічалі ў акцыі “Гаворы  са мной па-беларуску “.  

        Пераможцы былі адзначаны салодкімі  прызамі.

    Тыдзень закончыўся, а цікавасць да роднай мовы, памяць пра новыя адкрыцці, пазітыўныя эмоцыі і добры настрой ад удзелу ў мерапрыемствах, спадзяёмся, застануцца надоўга. І многія з упэўненасцю будуць гаварыць: "Беларуская - мая мова!"

Версия сайта для слабовидящих