ГУО "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

ГУО "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

телефон: +37517772 94 81
222128, Минская область, Борисовский район, д. Оздятичи, ул. Садовая, 5

"Ой, прыйшла Каляда!"

14.01.2021
"Ой, прыйшла Каляда!"

      У ноч з 13 на 14 студзеня адзначаецца "Стары" Новы год. Так называецца гэты дзень толькі таму, што па юліянскім календары Новы год выпадаў з 13 на 14 студзеня. Сёння мы карыстаемся грыгарыянскім календаром, які быў уведзены ў 1918 годзе. 

      Вечар 13 студзеня называўся "шчодрым", а таму і стол накрывалі адпаведны. Людзі верылі, якім будзе стол, такім будзе і год. Раніцай жанчынам неабходна было прыгатаваць кашу, зробленую з суцэльных зерняў пшаніцы. Кашу запраўлялі салам або мясам. Альбо падавалі з варэннем або мёдам. Таксама гаспадыні пяклі пірагі, бліны або варэнікі.

     Увечары людзі збіраліся гуртам, каб сустрэць Новы год у свеце. З таго часу існуе традыцыя збірацца гуртам і "калядаваць". Калядоўшчыкі спявалі песні, услаўлялі гаспадароў хаты. Зачыніць дзверы перад калядоўшчыкамі лічылася дрэннай прыкметай. Так гаспадар мог наклікаць бяду на сваю гаспадарку.

   Вучні школы не забыліся пра традыцыю калядаваць і з песнямі, танцамі, пляскамі наведалі некаторыя хаты нашых вяскоўцаў.

Версия сайта для слабовидящих