ГУО "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

ГУО "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

телефон: +37517772 94 81
222128, Минская область, Борисовский район, д. Оздятичи, ул. Садовая, 5

Дзень прыказак і прымавак

 

    Прыказкі і прымаўкі – гэта мініяцюрныя народныя творы, якія змяшчаюць глыбокі сэнс, заключаны ў надзвычай лаканічную і лёгка запамінальную форму, у тым ліку дзякуючы рыфме. Яны адлюстроўваюць жыццёвую псіхалогію народа, яго рэакцыю на розныя жыццёвыя сітуацыі і назапашаны досвед. Важна, што яны як бы не маюць адзінага адрасата і ў роўнай ступені могуць адносіцца да кожнага.

    Паходжанне прыказак і прымавак пакуль не вельмі добра даследавана. Вядома, што гэта адзін з самых старажытных народных жанраў, гісторыя якога налічвае нават не стагоддзі, а тысячагоддзі.

   Прыказка – устойлівы народны выраз з павучальнай высновай. Уяўляе сабой закончаны сказ і звычайна складаецца з дзвюх частак. Першая ўтрымлівае паведамленне пра нейкую з’яву, асобу, падзею, а другая – выснову-меркаванне адносна гэтага паведамлення: Жонка не рукаво – не адпорашРыба ў рацэ, а не ў роце.

   Прымаўка – устойлівы народны выраз, які не мае павучальнай высновы. Прымаўка мае незавершаную структуру і звычайна складаецца з адной часткі, але павучальная частка падразумяваецца: Рыба вады не баіцца;  Часам і кляча далёка заскача.

   12 верасня адбылася конкурсная праграма "Сказаў як звязаў"

 Усе ўдзельнікі конкурснай праграмы былі падзелены на дзве каманды, якія называліся "Залацінкіі" і "Дарадцы". Яны  паказвалі свае веды ў розных конкурсах. Больш за ўсіх зацікавіў конкурс "Па адной літары", у якім удзельнікі называлі фразеалагізмы на кожную літару слова "залацінкі". Таксама спадабаўся конкурс "Рассыпаныя прыказкі".

Версия сайта для слабовидящих