Государственное учреждение образования "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

телефон: 72 94 81
222128, Борисовский район, д. Оздятичи, ул. Садовая, 5

03 октября 2026

Квэст-гульня "Займальная вандроўка"

Кожны чалавек павінен ведаць, любіць і шанаваць  традыцыі і культуру свайго народа. З мэтай  пашырэння ведаў пра гістарычнае мінулае, культурную спадчыну, этнаграфію і прыроду Беларусі, выхавання пачуцця гонару за сваю краіну і яе народ  3 кастрычніка 2026 года   ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Аздзяціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна” праведзена квэст-гульня “Займальная вандроўка”.

           На    прыпынках  «Літаратурны»,  «Перакладчыкі»,  “З рога ўсяго   многа”, ”Лінгвістычны”,  “Краязнаўчы”,  “Этнаграфічны”, “Энцыклапедычны”, “Святы і абрады”  ўдзельнікі адказвалі на пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, узнаўлялі прыказкі і прымаўкі, успаміналі народныя святы, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

          Падчас гульні дзеці не толькі  прадэманстравалі свае веды аб роднай краіне, яе традыцыях, прыродзе, але і цікава правялі вольную хвіліну.

          Напрыканцы мерапрыемства  ўдзельнікі атрымалі падарункі і  зрабілі выснову, што мы  жывём у прыгожай і маляўнічай краіне. Няхай шчаслівай будзе зямля пад белымі крыламі, наша родная Беларусь!

Версия сайта для слабовидящих