Государственное учреждение образования "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Оздятичская средняя школа Борисовского района"

телефон: 72 94 81
222128, Минская область, Борисовский район, д. Оздятичи, ул. Садовая, 5

Свята "Багач"

Свята багатага ўраджаю: як адзначылі Багач у Вязынцы Багач - свята, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджая

       На вёсцы ў гэты дзень усе жыхары збіраліся талакой, перш за ўсё рабілі Багач — лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю для Багача. У адну з хат запрашалі святара, а пасля набажэнства лубок з жытам або пшаніцай і запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка. У працэсіі ўдзельнічалі ўсе жыхары вёскі.

    Потым Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты тых гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абрала лепшымі. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

    У народзе гэты дзень лічылі не толькі часам падвядзення вынікам. Менавіта на Багач нашы продкі планавалі будучыя работы, таму і з'явіліся такія прымаўкі:"Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць", "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку".

10 кастрычніка адбудзецца свята "Багач святкуем - залатую восень шануем"

       Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму вучні  нашай  школы ад душы гулялі, удзельнічалі  ў  конкурсах, танцавалі і весяліліся. 

 

Версия сайта для слабовидящих