День книги
У рамках тыдня дзіцячай кнігі была праведзена конкурсна-гульнявая праграма «Кнігі – рэкі, якія напаўняюць свет мудрасцю», у якой прымалі ўдзел вучні 2-7 класаў. Дзеці былі падзелены на дзве каманды «Калабкі» і «Нязнайкі». Яны адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у розных конкурсах, адгадвалі загадкі, а ў канцы далі парады, што рабіць для таго, каб больш ведаць. Больш за ўсё вучням спадабалася інсцэніроўка ўрыўкаў казак.