Багач святкуем - залатую восень шануем!
2 кастрычніка прайшло свята "Багач". Падчас святкавання была абрана Гаспадыня і Гаспадар,якія чакалі гасцей. Гаспадары імправізаванай сялянскай хаты частавалі гасцей пірагамі, свойскімі яблыкамі, падрыхтавалі шмат гульняў і конкурсаў ("Пауціна", "Збор ураджаю", "Перадай сноп па кругу" і інш.), якія праводзіліся нашымі продкамі некалькі дзесяцігоддзяў таму.