Гульня "Беларусы - гэта мы"
У ходзе мерапрыемства вучні выканалі практыкаванне "Мы разам" з высновай, што ўсе мы розныя, але нас многа аб'ядноўвае. Гэта - сімвалы Беларусі, наша культура, архітэктура, рэкі азёры. Удзельнікі гульні пабывалі на розных станцыях: "Сімвалы Беларусі", "Беларусь культурная", "Гарады Беларусі", "Падарожжа па сталіцы", "Беларусь памятае", "Мая малая Радзіма", "Якасці беларусаў". У канцы мерапрыемства расшыфравалі фразу "Беларусь - краіна адзінства", патлумачылі пасловіцы і пагаворкі пра Радзіму. Заключэннем стала заданнем "Букет пажаданняў маёй Радзіме".