Гадзіна зносін "Мілая, лагодная, мова наша родная"
Дзень быў прысвечаны роднай мове. Да дзяцей завітала дзяўчынка-беларусачка з поўным кошыкам заданняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы на беларускай мове , адказвалі на пытанні, выконвалі цікавыя заданні : перакладалі з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, рэбусы, "збіралі" букет , "малявалі" родныя словы, выпраўлялі памылкі, апраналі ляльку. Удзельнікі не толькі цікава правялі час, але і даведаліся шмат новага.А потым усе разам развучвалі беларускія народныя гульні.