Гульня "Ці ведаю я Беларусь?"
Як і кожны ў маёй старане,
Я багацце бязмернае маю.
Ды не ў грошах, не ў золаце – не!
У любові да роднага краю.
А. Вольскі
Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш.
20 студзеня запрашаем усіх успомніць усё тое, што ведаем пра нашу краіну, і разам з тым даведацца аб тым, аб чым нават не чулі.
ГУЛЬНЯ
Мерапрыемства спрыяла разуменню традыцый, ідэй і культуры беларусаў, далучэнню да нацыянальнай спадчыны, выхаванню павагі да дзяржаўных сімвалаў.Удзельнікі атрымалі мора пазітыўных эмоцый, даведаліся многа новага і цікавага аб нашай Радзіме. Але галоўнай каштоўнасцю сталі новыя веды, набытыя падчас гульні, якія сталі чарговай прыступкай да пазнання беларускай мовы і культуры.