Дзень малой Радзімы
Любоў - самае моцнае пачуццё, якое можа адчуваць чалавек. Любоў да маці, да сяброў, да нейкай працы, да Радзімы. Любіць свой край – значыць бачыць у ім толькі добрае, адчуваць водар, які знаёмы толькі табе, і вельмі сумаваць па непрыкметных вулачках, калі знаходзішся далёка ад дому. Радзіма, радзіна, родны горад, родная вёска – словы з коранем РОД. Ва ўсходніх славян у старажытным свеце, як вядома, было шматбожжа, але галоўным богам мы лічылі Рода. Бог, якога любілі, паважалі і ў якога верылі. Такім чынам, родны край для кожнага – гэта месца, якое любяць і якому заўсёды верныя.
17 кастрычніка адбудзецца інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мой родны кут”